Лявон Вольскі Герасіменя супраць Бульбазаўра

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 01:22 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Герасіменя супраць Бульбазаўра"

Грышка:
Алімпіяда — цікавая рэч!
Ну, паспрабуй тут, Саўка, аспрэч!
Змагаюцца мужна нашыя волаты -
Ёсьць ужо бронза і срэбра, і золата.

Саўка:
Алімпіада — ана нам ня нада.
Мы пакямонаў ловім, рабята!
Я цілявізар сматрэць не хачу!
Лучшэ пайду і злаўлю Пікачу.

Грышка:
У галаве тваёй поўная каша.
Трэба заўзець за спартоўцаў за нашых!
Ведай імёны сваіх ваяроў:
Герасіменя, Стральцоў, Ганчароў.

Саўка:
Ай, надаелі баталіі эці!
Патом пачытаю атчот в інтэрнэце.
О! А тут у цібя сразу трое, сматры:
Чармелеон, Чармандэр, Батэрфры.

Грышка:
Колькі табе, скажы, Саўка, гадоў?
Дзеці ж гуляюцца ў гэтых зьвяроў!
Лепей сачы за героямі спорту -
Б’юць беларусы старыя рэкорды!

Саўка:
Хто і каго ў вас там б’е, я ня знаю.
Злавіў я зато ужэ цэлую стаю!
Вот Бульбазаўр, вот Бідрыл, вот Сэндшру...
Проста улёт, я табе гавару!

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)