Лявон Вольскі Маскоўскі воўк табе таварыш

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 11:49 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Маскоўскі воўк табе таварыш"

Грышка:
Ты чуў гэта, Савелій,
Мой сябар дарагі:
Да нас з Расеі едуць «Начныя ваўкі».

Саўка:
Да-да, я эта знаю, чытаў нядаўна ў прэсе.
Іх будзе дзесяць-дваццаць, а, можа, сто ці дзьвесьце.

Грышка:
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Саўка:
Работа — ня воўк, у лес не убяжыць.
А як жа мы з табою з ваўкамі будзем жыць?!

Вапшчэта ані проста папразнуюць пабеду.

Грышка:
Паглядзім, што тут будзе, калі яны прыедуць.

Саўка:
Абяжуць ані ўсех насіць аранжавую ленту?

Грышка:
А хто гаворыць на трасянцы — пазбавіцца акцэнту.
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Саўка:
Работа — ня воўк, у лес не убяжыць.
Ну, а як жа мы з табою, Грыша, з ваўкамі будзем жыць?!

Грышка:
Ваўчыныя законы
Вязуць яны сюды -
І прымхі-забабоны,
І Сталін-правадыр.

Саўка:
А нас паселяць в гета -
Трасяначных такіх?!
Я поняў, Грыша, эта
Пазорныя ваўкі!

Грышка:
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Саўка:
Работа — ня воўк, у лес не убяжыць.
А як жа мы з табою з ваўкамі будзем жыць?!

Грышка:
Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Саўка ды Грышка:
Калі ты зь імі танчыш, калі з ваўкамі скачаш,
Тады маскоўскі воўк табе таварыш.

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)