Лявон Вольскі
Маё пакаленне
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!
Текст песни "Лявон Вольскі — Маё пакаленне"
Маё пакаленье
У цемры расло.
Цяпер яму цемра —
Таксама сьвятло.
Маё пакаленьне
Расло на мяжы
З заслонай жалезнай
У самай душы.
Маё пакаленьне
Хаваецца ў цень.
У сьвет летуценьняў,
Ва ўчорашні дзень.
Маё пакаленьне
Гуляе і п’е,
Стаіць на каленях,
Ня любіць сябе.
Набыць бы даляры,
Прадаць бы рублі,
А потым падалей
Ад гэтай зямлі.
Мы — вольные птицы,
Пора, брат. Пора,
На стомленых крылах
У вырай ці ў рай.
Маё пакаленьне
Сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і
Сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе
І любіць стагнаць:
І трэба падняцца,
І цяжка стаяць.
Мы, беларусы, з братняю Русьсю
Шукалі да шчасьця дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб’яднала, ні многа ні мала —
Удзел у дурной барадзьбе.
Коласу слава, слава Купалу,
Але дзе мейсца тут для цябе?..
Згрызоты сумленьня,
Пакуты душы...
Маё пакаленьне —
Маё настальжы.
Твае сутарэньні,
Твае гаражы,
Сьпісаныя сьцены,
Жыцьцё на мяжы.
Нібыта нядаўна,
Нібыта даўно.
Састылая кава,
Дапіта віно.
Маё пакаленьне,
Махая крылом,
Кровавую пищу
Клюёт под окном.