Лявон і Ганна Вольскія “Парушыўшы законы прыцягнення...” (Аркадзь Куляшоў)

Исполнитель: Лявон і Ганна Вольскія Длительность: 02:38 Размер: 4.83 МБ Качество: 256 kbit/sec Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон і Ганна Вольскія — “Парушыўшы законы прыцягнення...” (Аркадзь Куляшоў)"

Парушыўшы законы прыцягненьня,
Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэньне.
Мая любоў, як сьвет і антысьвет.
Мая любоў, як сьвет і антысьвет.

Ніколі мы адной не ходзім сьцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль.
Ты сустракаеш смутак мой уьсмешкай
I смуцішся, калі міне мой боль.
I смуцішся, калі міне мой боль.
I смуцішся, калі міне мой боль.

Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.
Як тут жа ты павернешся на ўсход.

Аднак зямля б мая асірацела
I ўвесь сусьвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла.
Ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла.
Ў невядомасьць з хуткасьцю сьвятла.

Парушыўшы законы прыцягненьня...
Парушыўшы законы прыцягненьня...
Парушыўшы законы прыцягненьня...
0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)