Лявон Вольскі Саўка ды Грышка пра рэфэрэндум

Исполнитель: Лявон Вольскі Длительность: 01:28 Формат: mp3
Ну как песня, понравилась? Поделись с друзьями!

Текст песни "Лявон Вольскі — Саўка ды Грышка пра рэфэрэндум"

Саўка:
Дажджы, магчыма, навальніцы.

Грышка:
У нас не бандыты ў кіраўніцтве.
На змагара ня трэба нож.

Саўка:
Яго на суткі ты запрош.
І дзелай зь ім, што хош.

Грышка:
Плюс дзесяць на бліжэйшым тыдні.
Кіруюць намі не бандыты.

Саўка:
Зачэм на бізьнясьмена нож?
Ты ўгалоўку завядзёш,
І дзелай зь ім, што хош.

Саўка:
Вясна ў сваі права ўступіла.

Грышка:
Кіруюць намі не бамбілы.
Ня трэба на музыку нож,

Саўка:
Ты запрэціць яго магёш.

Грышка:
І зь ім рабі, што хош!

Саўка:
Какое неба галубое!

Грышка:
Пытаньне вырашаць любое.
На Канстытуцыю ня трэба нож.

Саўка:
Ты рэфярэндум правядзёш.

Разам:
І зь ёй рабі, што хош!

Еще песни Лявон Вольскі

0:00 0:00

Заголовок проигрывателя Подзаголовок проигрывателя

(режим воспроизведения)